CBEM - Дзіўны новы свет (4)
Папярэдняя глава Змест Наступная глава Дзіўны новы свет (4) – Крумкач будзе жыць тут з намі? Гэй, йдзі хутчэй сюды, я цябе расчашу! – Не цацкайся з ім, ён толькі ачуняў... Гэх, як было бы добра, калі б толькі Крумкач не нарадзіўся ў гэтай клетцы, ён такой добрай якасці, яшчэ і паслухмяны. Ніводны з самцоў, што містар Чарльз купляў, не былі лепш за яго. – Трызні менш, вы ведаеце, колькі каштуюць такія чорнавалосыя ды чарнавокія? Крумкач, які паслухмяна дазволіў дзяўчатам з ім гуляцца, раптам усвядоміў: нездарма яго прадалі. Пацукі вырошчвалі свае быдла даволі навукова і ведалі, як пазбегнуць інбрыдынгу [1] – “самцоў-апладняльнікаў” свайго вытворніцтва яны прадавалі, а для сябе куплялі новых звонку. – “Той самец” сапраўды памрэ? – Бадай так, бо так сказаў містар Чарльз. Выдатна, у нас хутка з’явіцца новы самец, я не хачу больш бачыць таго тыпа, з яго адрузлай скурай, што валачыцца па падлозе, і яго смуродам... Крумкач, трымайся далей ад яго, а то і ты засмярдзіш! Крумкач пака...