Posts

CBEM - Дзіўны новы свет (8)

  Папярэдняя глава Змест Наступная глава Дзіўны новы свет (8)   Падземны горад поўніўся жыццём, а бедныя слаі насельніцтва жылі дружна і весела.   На паверхні сонца садзілася і ўставала як звычайна. Старажытны замак быў падобны да маўклівага звера, з учорашняй кроўю на пакрытых імхом шчылінах паміж зубамі.   На тры кіламетры вакол замку ўжо было ўведзенае ваеннае становішча, "Група па расследаванні надзвычайных інцыдэнтаў" галоўнага бюро бяспекі… Скарочана – "Надзвычайная следчая група" цалкам узяла на сябе кіраванне ў замку лорда, і ўсе, ад аканома да садоўніка і ахоўніка, былі затрыманыя для допыту.   У штаце следчай групы было трыццаць шэсць дэтэктываў, і парадкавы нумар дакладна адлюстроўваў статус кожнага з іх. Наколькі сур'ёзная тут сістэма стажу і старшынства? Калі коратка, папярэдні нумар – быццам як бацька наступнага.   "№36" быў самым малодшым ва ўсёй групе, дэтэктывам з самым малым працоўным досведам. Перад ім было трыццаць пяць папярэднікаў...