Posts

Showing posts from October, 2024

Беласнежны дэман/CBEM/Pure White Devil/纯白恶魔

Image
Беласнежны дэман Priest Анатацыя: Не паспеў ён міргнуць вокам, як атрымаў дыягназ "разумова адсталы". Ён не мог нават успомніць як яго завуць, толькі цьмяна памятаў свайго сябра, з дапамогай якога ён зарабляў на жыццё  – свае чароўнае левае вока. Толькі зірнуўшы на труп, ён мог пазнаць прычыну смерці і хто забойца (калі той існаваў). Цудоўна, ён мог бы стаць "Холмсам 2.0", "Прыёмным сынам Пуаро" ці "Братам Конана"... Або пайсці ў паліцэйскі ўчастак і здаць экзамен на дзяржаўную службу. Але хто б мог прадказаць, што свет так хутка зменіцца. У імгненне вока забойства людзей перастала быць злачынствам. "Закон" сканаў ужо болей за пяцьсот гадоў таму на Хэлаўін. Наступныя пакаленні згадвалі той дзень як "Канец Свету". Вядома, людзі перабольшваюць. Са светам усё добра, ніхто яго не знішчаў, знішчылі ўсяго толькі чалавечае грамадства. Цёмным вулачкам пасуюць гучныя песні. Царству памерлых адпавядае нестрыманая весялосць. Сярод бязмеж...

CBEM - Пралог

  Беласнежны дэман Пераклад: Sh_Iss Пралог "Мандрагора-мандрагора, Мандрагоры колер чорны. За закрытае святло Крыюць ружы яе зло. Па атручаным паветры Надрываюцца лілеі. На кароткіх ножках мох Учыніў перапалох У шчылі камянёў забіўся Ды па стеначцы павіўся" [1] . Глыбока за поўнач, калі сонца ўжо сасклізнула на захад і светам апанавала цішыня, кантынент Казларога  ўсё яшчэ быў пад уладай сноў. Кантынент Казларога, хваставы рэгіён, горад Сін'яо [2] , замак лорда, маленькі кабінет на другім паверсе. Жалюзі не былі апушчаны, а з блютуз-калонкі данасіліся звонкія дзіцячыя песенькі. Гаспадар кабінета, яго яснавяльможнасць лорд города Сін'яо, ляжаў ніцма на зямлі, павярнуўшыся тварам у бок флакона з цёмнага хрусталю. Спецыяльная тонкая трубачка цягнулася з рыльца флакона і далучалася да патыліцы лорда, высмоктваючы ягоныя мазгі. Зрэнкі лорда города даўно ўжо згубілі фокус. Праз некалькі імгненняў, пара рук  у белых пальчатках адлучыла трубку, падняла флакон і нейкі час ацэн...